Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Кабінета
Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі працуе для падрыхтоўкі эканамічнай стратэгіі пераходнага перыяду і будучых рэформаў, якія забяспечаць устойлівасць і стабільнасць краіны. Дзейнасць прадстаўніцтва ахоплівае супрацоўніцтва з міжнароднымі інстытутамі, падтрымку беларускай прадпрымальніцкай супольнасці, распрацоўку праграм эканамічнай і фінансавай адукаванасці, а таксама садзейнічанне развіццю сацыяльна значных і культурных ініцыятыў.