Новы нацыянальны пашпарт Беларусі
Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі з’явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім рэжым ускладніў жыццё пасля пераезду.
Праблема асабліва абвастрылася пасля таго, як у верасні 2023 года ўлады Беларусі спынілі выдачу пашпартоў у пасольствах.
Праект стаў спробай забяспечыць базавую дакументацыю тым, хто не можа вярнуцца ў краіну з-за пагрозы пераследу.
Пашпарт быў распрацаваны як біяметрычны і машыначытэльны дакумент, які адпавядае стандартам ICAO. Забеспячэнне бяспекі персанальных даных планавалася ў адпаведнасці з GDPR і з ужываннем дадатковых пратаколаў.
Кабінет прадставіў эскіз дакумента Камітэту па праязных дакументах Еўракамісіі і нацыянальным урадам. Аднак на дадзены момант пашпарт не з’яўляецца прызнаным праязным дакументам.
Выдача пашпартоў адбываецца ў пілотным рэжыме. Падацца на атрыманне можа грамадзянін Беларусі, які мае дакументы, што даюць легальнае права знаходжання на тэрыторыі краін ЕС. Пасля правядзення верыфікацыі, заяўнік здае адбіткі пальцаў і фатаграфію, плаціць унёсак, і можа атрымаць дакумент.