Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Андрэй Лаўрухін: Трэба заняцца некампетэнтным міністрам, а не рэпетытарамі, якія спраўляюцца лепш за школы.

2026-08-19

Міністр адукацыі Андрэй Іванец у нядаўнім інтэрв’ю вельмі радыкальна выказаўся пра рэпетытараў:

«Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова “зусім”, — сказаў ён. — У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны. Што робіць рэпетытар? За кароткі прамежак часу спрабуе надзьмуць гумовы шарык да памеру аўтамабільнай шыны. Але шарык не можа ёю быць — хіба што на час экзаменаў.

Але ты здаеш экзамены, рэпетытар сыходзіць — і пачынаецца жыццё. Першая сесія, усведамленне таго, што ты не ведаеш нічога з таго, што, як табе здавалася, ведаў. Таму што твой інтэлектуальны патэнцыял абсалютна не адпавядаў таму, чаго хацелі іншыя. Таму павінны быць добрыя настаўнікі — гэта ўмова нумар адзін для паступлення. Калі ў школе выдатны настаўнік, то ніякі рэпетытар увогуле не патрэбны».

Гэтае вельмі спрэчнае выказванне выклікала шырокую дыскусію. Намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін пракаментаваў пазіцыю міністра.

Main carousel image