Андрэй Лаўрухін

Андрэй Лаўрухін (Andrei Laurukhin)
Намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Дата і месца нараджэння:
1 снежня 1971 года, Мінск, Беларусь
Адукацыя:
Скончыў філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філасофскіх навук (2001).
Прафесійная і палітычная дзейнасць:
Беларускі філосаф, сацыёлаг і даследчык, шмат гадоў займаецца экспертызай у галіне адукацыі, навукі і інавацыйі.
Працаваў выкладчыкам і дацэнтам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску і Вільні (1997–2014), быў кіраўніком дэпартамента філасофіі (2009–2011) і кіраўніком бакалаўрскай праграмы “Сацыяльная і палітычная філасофія” (2007–2011). З 2014 па 2022 гг. – дацэнт дэпартамента сацыялогіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі» ў Санкт-Пецярбургу.
З 2016 па 2022 год – старшы даследчык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), а з 2022 года – дырэктар даследаванняў Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (Вільня). Быў экспертам Беларускага незалежнага Балонскага камітэта (з 2011), чальцом Рады праекта беларускіх інтэлектуалаў “Наше мнение” (з 2011).
Аўтар і кіраўнік шэрагу даследчых і аналітычных праектаў у сферы адукацыйнай рэформы, у тым ліку ў межах BISS, Адукацыйнага офіса для Новой Беларусі і Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку. Курыраваў праекты па павышэнні якасці чалавечага капіталу, падрыхтоўцы інавацыйных рэформ адукацыі, пашырэнні аўтаноміі навучальных устаноў.
З 2024 года – акадэмічны дырэктар праекта «Нерускі свет».
Аўтар манаграфіі «Гісторыя нямецкай філасофіі: ад Майстра Экхарта да Ёгана Готхальда Лесінга» (2023), сааўтар кніг: Dasein-аналіз у філасофіі і псіхалогіі (2001); Уводзіны ў філасофію. Вучэбны дапаможнік. (2003); Social Sciences, Humanities and Higher Education in Eastern Europe after 1991 (2014); Балонскі працэс як шлях мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі (2014); White Book 2018. Belarusian Higher Education: European Perspectives (2018); Філасофскае самавызначэнне Гюстава Шпета (2019); Building Research Capacity at Universities: Insights from Post-Soviet Countries (2022), а таксама аўтар больш за 100 навуковых і навукова-публіцыстычных прац па філасофіі, сацыяльна-палітычных даследваннях, адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай палітыцы.
Валоданне мовамі:
беларуская, расійская, нямецкая, англійская; украінская (пасіўна); польская, ідыш, літоўская (са слоўнікам).