Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская

Вольга Зазулінская (Volha Zazulinskaya)

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

Стаўбцы, Беларусь.

Адукацыя:

Атрымала сярэднюю адукацыю, пасля чаго навучалася ў Мінску па спецыяльнасцях «Бухгалтэрыя» і «Гандаль».

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Вольга Зазулінская – праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Працавала бухгалтарам, мела ўласны бізнес у сферы гандлю. У 2018 годзе сышла з гэтай сферы з-за цяжкай хваробы маці. Пасля страты блізкага чалавека пачала займацца дабрачыннай дзейнасцю.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года была назіральніцай, а таксама валанцёркай у лагеры медыкаў на Акрэсціна. Восенню 2020 года была затрымана супрацоўнікамі КДБ і пазней асуджаная па артыкуле 23.34. З-за пагроз была вымушана пакінуць Беларусь, у лістападзе 2020 года з’ехала ў Літву.

З кастрычніка 2022 года кіруе фондам «Краіна для жыцця», які быў створаны ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі і аказвае падтрымку палітычным зняволеным, іх родным і валанцёрам. Суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» – кааліцыі фондаў і ініцыятыў, што дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам унутры краіны і за яе межамі, уключаючы матэрыяльную, юрыдычную і псіхалагічную дапамогу, а таксама падтрымку ў рэлакацыі і легалізацыі.

З студзеня 2021 года працавала капірайтарам у фондзе «Краіна для жыцця», з лютага 2021 года стала каардынатаркай праекта дапамогі палітвязням, а ў кастрычніку 2022 года ўзначаліла арганізацыю. Асноўны фокус дзейнасці фонду – дапамога палітзняволеным і іх сем’ям, якія застаюцца ўнутры краіны.

У верасні 2024 года Каардынацыйная рада рэкамендавала Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе кандыдатура была разгледжаная на слуханнях у Каардынацыйнай Радзе і падтрыманая большасцю галасоў чальцоў КР.

Сям’я:

Маці дваіх дзяцей – сына (нар. 2000) і дачкі (нар. 2008).

Валоданне мовамі:

Беларуская, расійская; вывучае англійскую і літоўскую мовы.