Валерый Мацкевіч

Валерый Мацкевіч (Valery Matskevich)
Кіраўнік апарату Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Дата і месца нараджэння:
15 жніўня 1983 года, Бабруйск, Беларусь
Адукацыя:
У 2007 годзе скончыў Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. У 2009 годзе – Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Публічная палітыка” (магістратура).
Прафесійная і палітычная дзейнасць:
Валерый Мацкевіч – палітык і грамадскі дзеяч, удзельнічае ў палітычным працэсе з 1999 года. Быў намеснікам старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Мае шырокі досвед супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і палітычнымі структурамі, працаваў з пасольствамі ЕС і ЗША ў Мінску.
Удзельнічаў у мабілізацыйных кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2007 годзе балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў.
Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года кіраваў адной са стратэгічна-аналітычных груп у аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Пасля выбараў прайшоў праз зняволенне ў жодзінскай турме і ізалятары на Акрэсціна.
З восені 2020 года – член Каардынацыйнай рады. У складзе першага склікання быў прадстаўніком па ўзаемадзеянні з праграмай ЕС «Усходняе партнёрства», а таксама займаўся стратэгічным планаваннем і каардынацыяй у Народным антыкрызісным упраўленні. Актыўна ўдзельнічаў у рэформе Каардынацыйнай рады як член спецыяльнай камісіі і яе спікер.
У кастрычніку 2023 года Святлана Ціханоўская прызначыла Валерыя Мацкевіча кіраўніком апарату Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. На гэтай пасадзе ён адказвае за арганізацыю працы Кабінета як зладжанага механізму, забеспячэнне эфектыўнай камунікацыі паміж прадстаўнікамі, каардынацыю іх дзейнасці і кантроль за рэалізацыяй прынятых стратэгічных рашэнняў. Акрамя таго, курыруе развіццё і ўдасканаленне працэсаў унутранага кіравання і аператыўнага рэагавання на выклікі.
Валоданне мовамі:
беларуская, расійская, англійская.