Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Уладзімір Астапенка

Уладзімір Астапенка (Vladzimir Astapenka)
Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

13 лістапада 1962 года, Данецк, Украіна

Адукацыя:

У 1985 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МДІМА). Кандыдат юрыдычных навук (2000).

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Пачаў кар’еру ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, дзе з 1985 па 1991 год займаў пасады трэцяга сакратара і кіраўніка консульскага дэпартамента. У 1992–1993 гадах быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.

Затым займаў дыпламатычныя пасады Генеральнага консула Беларусі ў Гаазе і саветніка-пасланніка Амбасады Беларусі у ў Бельгіі (1993–1996), Амбасадар Беларусі на Кубе (2008–2015), Амбасадар у Аргенціне, Парагваі, Перу, Уругваі і Чылі (2017–2020).

У перыяд з 1997 па 2008 год працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе займаў пасаду прарэктара па міжнародных сувязях і кіраўніка кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права. У 2015–2017 гадах узначальваў Дэпартамент каардынацыі і планавання МЗС Беларусі.

Пасля падзей 2020 года далучыўся да дэмакратычнага руху. У 2020–2022 гадах займаў пасаду намесніка кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. З 2022 года – намеснік прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У 2023 годзе стаў кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі.

З ліпеня 2024 года – прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Аўтар больш 50 навуковых і акадэмічных публікацый у галіне міжнароднага права, еўрапейскага права, міжнародных адносін і вышэйшай адукацыі. Быў членам дэлегацый Беларусі ў ААН, ЭКАСАС, АБСЕ і Радзе Еўропы.

Сям’я:

Жанаты, мае дачку і двух сыноў.

Валоданне мовамі:

расійская, украінская, англійская, іспанская, польская.