Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці

1. Міжнародны крымінальны суд

А. Дэпартацыя і экстэрытарыяльны пераслед беларусаў

Злачынства дэпартацыі
С 2020 года ўлады рэжыму Лукашэнкі разгарнулі беспрэцэдэнтныя і маштабныя рэпрэсіі, накіраваныя на так званыя “чысткі” грамадства. У выніку створанай атмасферы страху і тэрору, каля 600 000 асоб, не маючы іншага выбару, былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Такія дзеянні патэнцыйна складаюць злачынства дэпартацыі як злачынства супраць чалавечнасці, адзін элемент якога здзейснены экстэрытарыяльна.

Злачынства экстэрытарыяльнага пераследу
Улады рэжыму Лукашэнкі не спыніліся на пераследзе беларусаў унутры краіны і распаўсюдзілі кампанію пераследу на грамадзянскае насельніцтва за мяжой. Грамадзяне Беларусі і этнічныя беларусы, якія з’яўляюцца грамадзянамі іншых краін, падвяргаюцца крымінальнаму пераследу, харасменту і запалохванню за ўдзел у дазволеных мясцовымі ўладамі мітынгах і іншую дазволеную дзейнасць, пазбаўляюцца доступу да дзяржаўных паслуг на дыскрымінацыйных падставах, што патэнцыйна стварае злачынства пераследу як злачынства супраць чалавечнасці, створанае экстэрытарыяльна.

Шлях да справядлівасці
У кастрычніку 2024 года Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда распачаў папярэдняе раследванне “беларускай сітуацыі” на падставе інфармацыі перададзенай Урадам Літвы ў адпаведнасці з працэдурай, прадугледжанай артыкулам 14 Рымскага статута. Перадача такой інфармацыі з’явілася ў тым ліку вынікам супрацоўніцтва Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета з Міністэрствам юстыцыі Літвы.

Б. Незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

Злачынства
Паводле наяўнай інфармацыі, не меней за 3 500 непаўналетніх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны былі незаконна перамешчаныя ў Беларусь. На падставе задакументаваных Народным антыкрызысным упраўленнем (НАУ) фактаў незаконнага перамяшчэння, якое патэнцыйна стварае дэпартацыю як ваеннае злачынства, так і злачынства супраць чалавечнасці. Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета дамаглося ўключэння пытання адказнасці за гэтае злачынства ў рэзалюцыі ПАРЕ і ЕС, а таксама садзейнічала НАУ ў прасоўванні гэтага пытання перад Офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.

Шлях да справядлівасці
Сёння інфармацыя па дадзеных абставінах знаходзіцца на разглядзе Офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў рамках расследавання сітуацыі ва Украіне.

2. Міжнародны трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны

Злачынства
Ваенна-палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі прадаставіла тэрыторыю Беларусі для ажыццяўлення наземнага і паветранага ўварвання войскаў Расіі ва Украіну, а таксама ракетных атак, што патэнцыйна складае злачынства агрэсіі.

Шлях да справядлівасці
Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета дамаглося ўключэння пытання па адказнасці за гэтае злачынства ў рэзалюцыі ЕС і ПАРЕ.

25 чэрвеня 2025 года паміж Украінай і Радай Еўропы падпісана пагадненне аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны, які мае юрысдыкцыю над злачынствам, здзейсненым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі.

3. Універсальная юрысдыкцыя

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета аказвае падтрымку шэрагу ініцыятыў, якія займаюцца прасоўваннем спраў, датычных міжнародных злачынстваў з боку ўлад рэжыму Лукашэнкі, на падставе прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі ў межах нацыянальных сістэм правасуддзя ў Літве, Польшчы і іншых краінах.

4. Міжнародны суд ААН

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета аказвае падтрымку беларускім і міжнародным арганізацыям, а таксама кампетэнтным органам краін, якія вядуць працу па прыцягненні Беларусі да адказнасці праз Міжнародны суд ААН за парушэнне шматбаковых міжнародных дагавораў.

Main carousel image