Святлана Шаціліна

Святлана Шаціліна (Svetlana Shatilina)
Кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве
Дата і месца нараджэння:
9 мая 1969 года, Беларусь
Адукацыя:
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1993 г., спецыяльнасць “Педыятрыя”)
Прафесійная і палітычная дзейнасць:
З 1997 года пастаянна пражывае ў Кіеве. Грамадзянка Беларусі. Больш за 20 гадоў займалася турыстычным бізнесам, арганізавала і правяла больш за 120 прафесійных семінараў, распрацавала навучальныя праграмы ў галіне турызму.
Мае глыбокае разуменне сітуацыі беларусаў ва Украіне. У 2020 годзе дапамагала сем’ям палітычных бежанцаў, брала ўдзел у акцыях ля пасольства Беларусі ў Кіеве. Актыўна займалася гуманітарнай дапамогай, была каардынатаркай праекта «Медыцынскі дэсант», у межах якога каардынавала 17 выездаў з удзелам медыкаў у дэакупаваныя рэгіёны Украіны.
У 2024 годзе ўдзельнічала ў выбарах у Каардынацыйную раду Беларусі ў блоку «Воля».
У жніўні 2025 года прызначаная кіраўніцай Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, змяніўшы Генадзя Манько, які застаецца ў камандзе, але не можа выконваць функцыі кіраўніка з-за чакання статусу міжнароднай абароны.
У сваёй дзейнасці каардынуе працу з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, асабліва па пытаннях, звязаных з беларускімі ваярамі і ветэранамі, а таксама рэгіянальнай і ваеннай бяспекай.
Сям’я:
Муж і двое сыноў – грамадзяне Украіны; старэйшы сын абараняў Украіну ў шэрагах Узброеных сіл Украіны.
Валоданне мовамі:
беларуская (свабодна чытае, разумее, у працэсе навучання размоўнай), украінская (свабоднае валоданне), расійская (свабоднае валоданне), англійская (В1).