Станіслаў Салавей

Станіслаў Салавей (Stanislau Salavei)
Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Дата і месца нараджэння:
19 чэрвеня 1989 года, Калінкавічы, Беларусь.
Адукацыя:
- Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 2007–2013, «Лячэбная справа».
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця», Мінск, 2013–2014, інтэрнатура па акушэрстве і гінекалогіі.
- Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Мінск, 2017, ультрагукавая дыягностыка.
- Паўночны дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Архангельск, 2020, анкалогія.
Прафесійная, палітычная і навуковая дзейнасць:
Станіслаў Салавей – урач, прафсаюзны лідар, грамадзянскі актывіст і даследчык у сферы аховы здароўя.
З 2013 па 2021 год працаваў у Беларусі ў сферы акушэрства, гінекалогіі і ультрагукавой дыягностыкі. З 2021 па 2024 год працаваў урачом акушэрам-гінеколагам ва Украіне, пасля чаго пераехаў у Польшчу.
З 2021 года – старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі медыкаў «Панацэя». Удзельнік мірных пратэстаў 2020–2021 гг., двойчы затрыманы па адміністрацыйным артыкуле 23.34, звольнены па палітычных матывах. Валанцёр ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Член Каардынацыйнай Рады 2-га склікання.
Даследчык сістэмы беларускай аховы здароўя
Аўтар 13 навуковых артыкулаў, 3 рацыяналізатарскіх прапаноў і 2 інструкцый Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
У 2022–2023 гадах працаваў над журналісцкім расследаваннем аб беларускай ахове здароўя, што прывяло да стварэння дакументальнага фільма «ГУПоЗ» (рэжысёр - Таня Гацура-Яворскаякалі).Таксама каардынаваў сацыялагічнае даследаванне па працоўных правах медыкаў і парушэннях заканадаўства.
У 2024 годзе прызначаны намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, дзе займаецца пытаннямі рэформы аховы здароўя і абароны правоў беларускіх медыкаў. Яго асноўныя напрамкі дзейнасці ўключаюць працоўнае права, медыцынскую статыстыку, правы пацыентаў, адвакатуру правоў медыкаў і гендарную роўнасць у медыцыне.
Узнагароды і званні:
- У 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненні Камітэта па здраваахраненіі мінскага гарвыканскамі (прэмія дзеля практыкуюўчых лекараў, хто займаецца навукай)
Валоданне мовамі:
беларуская, расійская, англійская