Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета працуе дзеля падтрымкі беларусаў і беларусак унутры краіны і ў выгнанні, абароны іх правоў і падрыхтоўкі да будучых рэформ. Аказвае сацыяльную дапамогу, кансультуе, дзеліцца кантактамі партнёраў і профільных ініцыятыў. Асноўныя кірункі дзейнасці: міграцыйная палітыка, дапамога палітзняволеным і іх сем’ям, дапамога былым добраахвотнікам (ветэранам), падтрымка ўразлівых груп і дасягненне гендарнага раўнапраўя, ахова здароўя.