Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка

Павел Латушка (Pavel Latushka)
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік па транзіце ўлады

Дата і месца нараджэння:

10 лютага 1973 года, Мінск, Беларусь

Адукацыя:

У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з чырвоным дыпломам. У 1996 годзе скончыў факультэт дадатковай адукацыі спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Беларускі палітык, дыпламат і грамадскі дзеяч са шматгадовым досведам дзяржаўнай службы і ўдзелу ў дэмакратычным руху. Кар’еру пачаў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, дзе займаў розныя дыпламатычныя пасады. Працаваў амсабасадарам у Польшчы, Францыі, Іспаніі, Партугаліі і Манака, а таксама прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА і пры Сусветнай турысцкай арганізацыі.

З 2009 па 2012 год займаў пасаду міністра культуры Беларусі, ініцыяваў шэраг рэформ у сферы культурнай палітыкі. З 2017 по 2020 год - член Нацыянальнай камісіі Беларуси па справак ЮНЕСКА. У сакавіку 2019 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе падтрымаў забастоўку акцёраў тэатра і 17 жніўня 2020 года рашэннем прэм’ер-міністра быў звольнены з пасады дырэктара.

У 2020 годзе абраны членам Прэзідыўма Каардынацыйнай рады 1-га склікання. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (2020 – цяперашні час).

З 2022 года займае пасаду намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўніка па транзіце ўлады. У гэтай ролі ён працуе над падрыхтоўкай пераходу Беларусі да дэмакратычнага кіравання, міжнароднымі санкцыямі супраць рэжыму, пытаннямі прыцягнення Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за міжнародныя злачынствы, кадравага рэзерву для Новай Беларусі, узмацненнем міжнароднай падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Член Каардынацыйнай рады 2-га склікання (2023), абраны дэлегат Каардынацыйнай рады 3-га склікання, лідар буйнейшай фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» (2024 – цяперашні час), член дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, кіраўнік з беларускага боку рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў ў Польшчы пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

Узнагароды і званні:

  • Прэмія “Салідарнасць” імя Леха Валенсы (2024).
  • Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2017).
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (2012).
  • Дзяржаўны служачы першага класа (2009).
  • Ордэн Святой Марыі Магдалены II ступені Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (2008).
  • Амбасадар Падляскага ваяводства, Польшча (2008).
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 2 класа (2002).
  • Ганаровы грамадзянін г. Бецюн, член клуба паслоў г. Марсэль, ганаровы пасол г. Сэнт-Эмільён, Францыя.

Валоданне мовамі:

беларуская, расійская, польская, англійская.