Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Баркоўскі

Павел Баркоўскі (Pavel Barkouski)
Выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

12 снежня 1978 года, Мінск, Беларусь

Адукацыя:

У 1995 годзе скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа пры Беларускім гуманітарным адукацыйна-культурным цэнтры. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (2005). У 2002 і 2007 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ва Універсітэце Альбрэхта Людвіга ў Фрайбургу (Германія).

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

З 2005 па 2007 год працаваў асістэнтам выкладчыка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2007–2020 гадах быў дацэнтам кафедры філасофіі культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адкуль быў звольнены за ўдзел у страйку. Пасля гэтага працаваў капірайтарам у міжнароднай кампаніі (2020–2022). З 2022 года займае пасаду гасцявога прафесара Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук (Варшава).

У 2023–2024 гадах быў намеснікам прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а з 2024 года – выканаўца абавязкаў прадстаўніка па гэтым кірунку.

Аўтар манаграфій «Феномены разумення. Контуры сучаснай герменеўтычнай філасофіі» (2008), «Абуджэнне Беларусі. Штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі» (2025, версія двумоўная, разам з А. Гняздоўскім), а таксама больш за 50 навуковых і навукова-публіцыстычных прац. Адзін з актыўных аўтараў праектаў «Наше мнение» і Koine Community.

З 2009 па 2019 год быў каардынатарам нефармальнай супольнасці «Беларуская філасофская прастора» (БФП), адказваючы за арганізацыю рэгіянальных і міжнародных мерапрыемстваў. Каардынаваў «Лабараторыю навуковага і мастацкага перакладу», якая забяспечыла выхад каля 20 кніг перакладаў з моў краін Вышаградскай групы. Ініцыятар праекта «500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэб беларускамоўнай адукацыі», што ставіў за мэту пераклад і выданне корпуса тэкстаў для развіцця вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

У 2013 годзе ў супрацоўніцтве з грамадскай кампаніяй «Будзьма» быў суарганізатарам літаратурна-перакладчыцкага фестывалю «Шэнгенка». У 2014 і 2019–2020 гадах арганізоўваў праект «Перасоўная гісторыя» – экспазіцыю старажытных карт Беларусі з тэматычным апісаннем у музеях і мастацкіх галерэях, а таксама адукацыйна-асветніцкія дыскусіі і відэаролікі. У 2013–2019 гадах быў адным з арганізатараў і актыўным удзельнікам праекта «Лятучы ўніверсітэт» у Беларусі.

Валоданне мовамі:

беларуская, англійская, нямецкая, польская, чэшская, расійская.