Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў

Прадстаўнік па аднаўленні правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

5 студзеня 1967 года, Валожын, Мінская вобласць Беларусі

Адукацыя:

Новасібірскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае вучылішча

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Служыў у Паўднёвым Каўказе і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у міратворчай місіі падчас Карабахскага канфлікту. Пасля распаду СССР вярнуўся ў Беларусь, паступіў на службу ў крымінальны вышук.

17 гадоў прапрацаваў старэйшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага вышуку УУС Цэнтральнага раёна Мінска, раскрыў сотні крымінальных спраў, меў спецыяльнае званне падпалкоўніка міліцыі.

У 2009 годзе Мікалай Казлоў звольніўся з крымінальнага вышуку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыяў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі, сведкам якіх стаў асабіста. Пасля гэтага займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, за што неаднаразова рэжым фабрыкаваў супраць яго палітычнаматываныя адміністратыўныя і крымінальныя справы.

За сваю грамадзянскую і палітычную пазіцыю ў 2021 годзе быў пазбаўлены звання, затым асуджаны на тры месяцы арышту. У 2022 быў асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі, прызнаны палітвязнем, цалкам адбыў пакаранне.

Падчас зняволення падвяргаўся ціску і пераследу з боку адміністрацыі Магілёўскай папраўчай калоніі №15, неаднаразова змяшчаўся ў карцар і ПКТ, сутыкнуўся з праблемамі са здароўем, яму не дазволілі наведаць пахаванне маці.

Пасля заканчэння тэрміну пакарання пэўны час заставаўся ў краіне, аднак праз пагрозу новай крымінальнай справы выехаў па-за межы Беларусі.

Мікалай Казлоў у 2012 годзе ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, з ліпеня 2016 года абраны намеснікам старшыні партыі, у 2018 – старшынём.

Узнагароды і званні:

У 2010 годзе прызнаны чалавекам года па версіі выдання «Наша Ніва», у 2023 годзе разам з Рыгорам Кастусёвым удастоены Прэміі Буша-Тэчэр «За свабоду».