Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава

Маргарыта Ворыхава (Marharyta Vorykhava)
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

6 чэрвеня 2001 года, Полацк, Беларусь

Адукацыя:

  • Два гады вучылася на факультэце эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (да 2020 года).
  • Працягвае адукацыю ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па кірунках міжнароднай эканомікі і палітыкі.

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Маргарыта Ворыхава мае досвед працы як у беларускіх, так і ў еўрапейскіх інстытуцыях, займаецца пашырэннем магчымасцей для беларускай моладзі і яе ўдзелу ў дэмакратычных ініцыятывах і грамадскай актыўнасці.

З 2018 года працавала праектнай менеджаркай у IT-сектары.

З 2017 года была чаліняй беларускіх моладзевых арганізацый: Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, Еўрапейскі Моладзевы Парламент у Беларусі. Займалася арганізацыяй адукацыйных мерапрыемстваў і канферэнцый для моладзі ў Беларусі і па-за межамі краіны.

З кастрычніка 2020 па жнівень 2024 года – прэзідэнтка Беларускай нацыянальнай моладзевай рады «РАДА». Распрацоўвала і прасоўвала прыняццё рэзалюцый па сітуацыі з моладдзю Беларусі на пляцоўцы Еўрапейскага Моладзевага Форуму. Была адной з ініцыятарак стварэння Платформы дэмакратычных моладзевх нацыянальных саветаў рэгіёну Усходняга Партнёрства.

У 2021 годзе была вымушана з’ехаць з Беларусі з-за рэпрэсій супраць грамадскіх арганізацый.

С кастрычніка 2022 года з’яўлялася чаліняй Кантактнай групы Рады Еўропы па кааперацыі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадскімі арганзацыямі, дзе прадстаўляла моладзевы накірунак працы.

Са жніўня 2023 года – дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцкіх пытаннях у Офісе Святланы Ціханоўскай.

З сакавіка 2023 года – чаліня Кансультатыўнага савета па справах моладзі Рады Еўропы, з красавіка 2024 займала пасаду сустаршыні.

Са жніўня 2024 года з’яўляецца прадстаўніцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Яе дзейнасць скіравана на распрацоўку рэформ у сферы моладзевай палітыкі, падтрымку моладзі і моладзевых арганізацый і стварэння магчымасцей для моладзі.

Са снежня 2024 года – чаліня дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Узнагароды і званні:

9 лістапада 2023 года ў Бруселі атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023».

Валоданне мовамі:

беларуская, расійская, англійская.