Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Юрый Губарэвіч

Юрый Губарэвіч (Yury Hubarevich)
Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

23 лютага 1978 года, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Адукацыя:

  • Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, спецыяльнасць «Інжынер-электрык».
  • Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, магістр дзяржаўнага кіравання.
  • Стажыроўкі ў Польшчы, Літве, Чэхіі і ЗША па пытаннях дзяржаўнага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека.

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Пачаў грамадска-палітычную дзейнасць у 1996 годзе як член аргкамітэта па стварэнні Маладого Фронта.

У 1999 годзе - выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць».

У 2003 годзе стаў намеснікам старшыні гарадскога савета Белаазёрска. У 2003 годзе быў абраны дэпутатам Белазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У 2006 годзе – давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

У 2003-2008 гадах старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ, з 2009 года – намеснік старшыні Партыі БНФ.

У 2007 годзе быў абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2012 годзе стаў першым намеснікам старшыні, а ў 2016 годзе быў абраны старшынём Руху «За Свабоду».

У 2020 годзе стаў чальцом Каардынацыйнай рады. З 2022 года – каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі». У 2022 годзе прызначаны на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Сям’я:

Мае дзвюх дачок.

Валоданне мовамі:

беларуская, украінская, расійская, англійская.