Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Ірына МакЛейн

Ірына МакЛейн (Irina McLean)
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Дата і месца нараджэння:

15 лістапада 1979, Мінск, Беларусь

Адукацыя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка, факультэт псіхалогіі, магістр псіхалогіі (2003)

Універсітэт Роберта Гордана, Шатландыя, паслядыпломная адукацыя, фасілітатар і медыятар «Асновы сямейных групавых канферэнцый» (2015)

Універсітэт Дандзі, Шатландыя, факультэт сацыяльнай работы, магістр сацыяльнай работы (2018)

Універсітэт Мальмё, Швецыя, навуковая стажыроўка «Сацыяльная работа ў межах Еўропы» (2018)

Каледонскі ўніверсітэт Глазга, Шатландыя, факультэт бізнесу, бакалаўр бізнес-кіравання ў дзяржаўным сектары (2020)

Прафесійная і палітычная дзейнасць:

Ірына МакЛейн – кваліфікаваная сацыяльная работніца, псіхолаг і менеджарка дзяржаўнага кіравання з больш чым 15-гадовым досведам працы ў сферы аховы здароўя, сацыяльнай палітыкі і навукі.

Мае досвед у кіраванні даследаваннямі ў сацыяльнай сферы, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій падтрымкі, накіраваных на паляпшэнне аховы псіхічнага здароўя і сацыяльнай абароны ў розных супольнасцях. Займалася каардынацыяй каманд падтрымкі і валанцёраў.

У цяперашні час працуе каардынатаркай аховы здароўя і сацыяльнай абароны ў Нацыянальнай службе аховы здароўя, дзе ўзначальвае распрацоўку даследчых стандартаў для сацыяльных службаў Шатландыі. Яе дзейнасць уключае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, навуковай супольнасцю і міжнароднымі экспертамі дзеля развіцця навукова-абгрунтаванай практыкі ў сферы догляду і сацыяльнай падтрымкі.

Мае шырокі досвед працы ў крызісных службах і падтрымцы ўразлівых груп. Была менеджаркай нацыянальнай службы падтрымкі псіхічнага здароўя, дзе кіравала камандай спецыялістаў, распрацоўвала стратэгіі крызіснага рэагавання і праводзіла ацэнку рызык у сітуацыях вострага псіхалагічнага стрэсу. Да гэтага была адной з куратарак лініі дапамогі для сем’яў і дзяцей, забяспечваючы падтрымку валанцёраў, праводзячы навучанне і ўдзельнічаючы ў распрацоўцы стратэгій абароны дзяцей.

З 2021 года з’яўляецца адной з каардынатарак ініцыятывы «Народныя амбасады» і прадстаўляе Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі.

У 2024 годзе прызначаная намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. На гэтай пасадзе займаецца каардынацыяй сацыяльных ініцыятыў Кабінета, працуе над развіццём праграм падтрымкі беларускіх грамадзян, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, і ўзаемадзейнічае з міжнароднымі партнёрамі ў сферы сацыяльнай абароны і аховы здароўя.

Сям’я:

Замужам, сын (2005), дачка (2008).

Валоданне мовамі:

беларуская, расійская, англійская, чэшская.