Ірэна Кацяловіч

Ірэна Кацяловіч (Irena Kaciałovič)
Намесніца прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях культуры Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Дата нараджэння:
5 мая 1992 года
Адукацыя:
У 2014 годзе скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (бакалаўр).
Прафесійная дзейнасць:
Беларуская журналістка, кінакрытыца і менеджарка культурніцкіх праектаў з больш як дзесяцігадовым досведам. Сябра Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI), як чаліня журы ўдзельнічала ў кінафестывалях у Беларусі, Польшчы, Германіі і Харватыі, а таксама ў другой па прэстыжы ў свеце кінапрэміі «Залаты глобус».
Сузаснавальніца і праектная менеджарка Беларускай прэміі кінакрытыкаў “Чырвоны верас”, мінулая эдыцыя якой адбылася на пляцоўцы Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Сузаснавальніца і сябра Праўлення Беларускай незалежнай кінаакадэміі.
Працавала журналісткай у «Звяздзе», «Нашай Ніве», Deutsche Welle, вяла культурніцкае выданне на тэлеканале «Белсат TV». У 2018 годзе ўзначальвала прэс-службу Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». У 2022–2023 гадах працавала кіраўніцай па сувязях з грамадскасцю Беларускай рады культуры.
Валоданне мовамі:
беларуская, англійская, польская, расійская.