Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пастанова № 25 Аб беларускім партызанска-супраціўным руху

2026-01-29

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Рэгламентам дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Удзельнікі беларускага партызанска-супраціўнага руху – абаронцы незалежнасці, гонару і годнасці дэмакратычнай Беларусі.
Да ліку ўдзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху адносяцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пералічаныя ў дадатку да дазенай пастановы.

Удзельнікі беларускага партызанска-супраціўнага руху, а таксама сем’і загінуўшых (памерлых) удзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху маюць права ў вызначаных легітымным дэмакратычным Урадам Рэспублікі Беларусь парадку і памерах на:

  • штомесячную дапамогу і пенсію ў памеры не ніжэй за сярэднюю пенсію па краіне, з магчымым павелічэннем у залежнасці ад ступені страты здароўя;
  • прыярытэтны доступ да неабходных відаў дапамогі: медыцынскай, рэабілітацыйнай і псіхалагічнай, – у дзяржаўных установах аховы здароўя, у межах існуючых працэдур і стандартаў аказання медыцынскіх паслуг;
  • атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў;
  • ільготы пры прыёме (залічэнні) ва ўстановы адукацыі ўсіх узроўняў;
  • бясплатную юрыдычную дапамогу;
  • іншыя меры сацыяльнай абароны, якія вызначаюцца згодна з нацыянальным заканадаўствам і падыходамі, заснаванымі на міжнародных і еўрапейскіх стандартах.

Забеспячэнне правоў удзельнікаў беларускага партызанска-супраціўнага руху, у тым ліку рэалізацыя мер, пазначаных у пункце 3 дадзенай пастановы, з’яўляецца неад’емнай часткай палітыкі пераходнага перыяду і падлягае абавязковаму выкананню ўсімі прадстаўнікамі легітымных дэмакратычных уладаў Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з моманту падпісання і дзейнічае да ўнясення змен у законы Рэспублікі Беларусь легітымным заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
29 студзеня 2026 г.

Main carousel image