Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пастанова № 24 Аб узнагароджанні

2026-01-07

1. Узнагародзіць медалём “За плённую працу на карысць Беларусі”:

  • Яраслава Чарнагора – украінскага даследчыка і аналітыка, аднаго з арганізатараў беларуска-украінскага форуму імя Астрожскіх ў 2022-25 гг.
  • Русціса Камунтавічуса – літоўскага гісторыка, сузаснавальніка Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
  • Інга Пэтца (Ingo Petz) – нямецкага журналіста і пісьменніка, які спецыялізуецца на беларускай культуры, кіраўніка рэдакцыі па Беларусі анлайн-партала dekoder.org.
  • Мікіту Мелказёрава – беларускага журналіста, блогера, інтэрв’юера.

2. Узнагародзіць медалём “Няскораных” (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:

  • Наталлю Дуліну – беларускую лінгвістку, перакладчыцу з італьянскай мовы.
  • Уладзіміра Лабковіча – беларускага праваабаронцу, юрыста праваабарончага цэнтра “Вясна”, каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
  • Ігара Лосіка – беларускага блогера.

3. Узнагародзіць Крыжом Дабрасуседства за развіццё публічнай дыпламатыі і пашырэнне дыялогу паміж беларускім і іншымі народамі наступных грамадзян:

  • Леха Валенсу – польскага дзяржаўнага дзеяча і прафсаюзнага актывіста.
  • Вітаўтаса Ландсбергіса – літоўскага палітыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.

4. Даручыць Прадстаўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
- паведаміць родным узнагароджаных/ узнагароджаным;
- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі​

07.01.2026
Вільня

Main carousel image