Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу

2026-10-09

11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы «The Unheard Voices» («Непачутыя галасы») ў Гамбургу, якая прысвечана беларускім журналістам, якія знаходзяцца па палітычным матывам у зняволенні ў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў межах 4-га Гамбургскага тыдня свабоды прэсы (Hamburg Week of Press Freedom).

Пасля адкрыцця выставы адбудзецца дыскусія «Ад зняволення да выгнання: Беларусь і глабальная пагроза транснацыянальных рэпрэсій» з удзелам беларускіх і немецкіх палітыкаў і экспертаў.

Запрашаем усіх прыняць удзел у адкрыцці выставы і дыскусіі, зарэгістраваўшыся па спасылцы:
https://jinn-media.notion.site/0b66b5d8e635496794f25d73ce070283

Мерапрыемства прысвечана журналістам, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Праз асабістыя гісторыі, партрэты і сведчанні выстава паказвае высокі чалавечы кошт бесперапыннага ціску рэжыму Лукашэнкі на незалежныя медыі. Яна аддае даніну павагі тым, каго паспрабавалі прымусіць замаўчаць, прыцягвае ўвагу да канкрэтных людзей за сухімі лічбамі статыстыкі і асвятляе больш шырокія наступствы палітычных зняволенняў, вымушанай эміграцыі і транснацыянальных рэпрэсій для свабоды слова ў Беларусі і за яе межамі.

Адкрыццё і панэльная дыскусія:
• Дата і час: 11 кастрычніка 2026 года, 17:00
• Месца: Catholic Academy Hamburg (Herrengraben 4, 20459 Hamburg).

Выстава будзе прадстаўлена ў Millerntorwache (Millerntorplatz 20, 20359 Hamburg) з 11 па 17 кастрычніка, штодзень з 15:00 да 18:00.

Праект ініцыяваны беларускай журналісткай і былой палітзняволеннай Ксеніяй Луцкіной пры падтрымцы jinn: Berlin Hub for Exile Media, Беларускай асацыяцыі журналістаў, фонду Alfred Toepfer Foundation, ZEIT STIFTUNG BUCERIUS і Catholic Academy Hamburg.

Падрабязная інфармацыя і спасылка для рэгістрацыі.

Main carousel image