Вераніка Станкевіч: «Мая стратэгія — прапаноўваць рашэнні»
2026-10-09
Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станкевіч распавяла пра свае прыярытэты, будучую каманду і тое, якіх вынікаў можна дасягнуць нават без дзяржаўнага бюджэту і выканаўчай улады.
Галоўнае з інтэрв’ю:
🔹 Дапамога ўразлівым групам. Прадстаўніцтва плануе скласці матрыцу рызык і ўразлівасці беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой. Асаблівая ўвага будзе надавацца людзям, якія сёння застаюцца ў «шэрай зоне» і не атрымліваюць неабходнай падтрымкі.
🔹 Канкрэтныя рашэнні для беларусаў за мяжой. Замест таго каб толькі звяртаць увагу замежных партнёраў на праблемы, прадстаўніцтва будзе прапаноўваць гатовыя рашэнні. Сярод напрамкаў працы — інтэграцыя былых палітзняволеных, дапамога рэпрэсаваным пенсіянерам і доступ да сацыяльных праграм.
🔹 Сістэмны падыход. Вераніка Станкевіч плануе выкарыстаць досвед ініцыятывы «Вольныя», якая за тры гады дапамагла больш чым у 600 выпадках. Мэта — выбудаваць механізмы падтрымкі, якія будуць стабільна працаваць і не залежаць ад аднаго чалавека.
🔹 Абнаўленне каманды. У прадстаўніцтве плануецца зрабіць акцэнт на менеджарах, здольных сістэмна працаваць з рознымі групамі беларусаў. Профільных беларускіх і міжнародных экспертаў будуць прыцягваць да вырашэння канкрэтных задач.«Мне здаецца, калі мы пачнём сістэмна працаваць па важных для беларусаў і беларусак пытаннях, пастаянна іх уздымаць і прапаноўваць рашэнні, гэта можа прывесці да таго, што ў нейкі момант нам скажуць: "Окей, вы дамагліся свайго"»,
— адзначыла Вераніка Станкевіч.
Як будзе працягнутая праца папярэдняй каманды, якія прапановы для замежных партнёраў рыхтуюцца і чаму прадстаўніцтва можа ўплываць на рашэнні нават без фармальнай улады?
Чытайце поўнае інтэрв’ю Веранікі Станкевіч па спасылцы.



