Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

2026-10-09

Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынятае на падставе рэкамендацыі Каардынацыйнай Рады, у адпаведнасці з працэдурай.

«Я шчыра віншую Вераніку Станкевіч з прызначэннем. Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта найперш пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе. Упэўнена, што досвед Веранікі дапаможа ўзмацніць працу Кабінета ў гэтым кірунку. Зычу ёй поспехаў і плённай працы»,
— адзначыла Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Нагадаем, напярэдадні ў Каардынацыйнай Радзе прайшлі слуханні трох кандыдатак на гэтую пасаду. Па выніках рэйтынгавага галасавання КР рэкамендавала да прызначэння Вераніку Станкевіч. Яе кандыдатуру вылучыла фракцыя «Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду”».

Вераніка Станкевіч — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітычным зняволеным адаптавацца да жыцця на волі і атрымаць неабходную сацыяльную, юрыдычную і іншую падтрымку.

Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.

Main carousel image