Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка разам са спецыяльным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адамам Халацінскім і супрацоўнікам па ўсходняй палітыцы Пасольства ЗША ў Польшчы Кевінам Дойлам прывіталі ў Варшаве групу з 10 былых палітычных зняволеных, якія плануюць падаць дакументы на міжнародную абарону і легалізацыю ў Польшчы.

2026-09-18

Гэтая магчымасць з’явілася дзякуючы Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Літвы, Міністэрству унутраных спраў Польшчы, Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы, НАУ, ініцыятыве «Вольныя», Цэнтру Беларускай Салідарнасці, фонду «Краіна для Жыцця», Freedom House і іншым арганізацыям грамадзянскай супольнасці. Каардынатарамі выступілі Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай.

«Сёння, яшчэ непасрэдна перад прыбыццём вызваленых палітычных зняволеных у Варшаву, у мяне адбылася размова з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы пра тое, што з панядзелка пачнецца працэдура падачы дакументаў на міжнародную абарону ў Польшчы для былых палітвязняў: 9 з іх плануюць распачаць працэс легалізацыі ў Варшаве, адзін — у Беластоку.

Асаблівая ўдзячнасць польскім пагранічнікам за такую аператыўную рэакцыю і гатоўнасць аказваць садзейнічанне дэпартаваным беларусам. У нас склалася добрае ўзаемадзеянне яшчэ з афармлення папярэдніх груп палітзняволеных, якія вымушана апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Дзякуй уладам Польшчы за станоўчае стаўленне і салідарнасць. Галоўнай камендатурай Пагранічнай службы Польшчы ўжо прызначаны афіцэр, які будзе каардынаваць прыём дакументаў на мінжнародную абарону на наступным тыдні», — адзначыў Павел Латушка.

Main carousel image