Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У распараджэнні Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета апынуўся закрыты пратакол № 7 камісіі Міністэрства прамысловасці ад 24 жніўня 2026 года з архіва BELPOL.

2026-09-14

На пасяджэнні разглядалася сітуацыя з пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасцю. Сярод прадпрыемстваў, пра якія ішла гаворка, — флагманы дзяржаўнай прамысловасці: МАЗ, МТЗ, Мінскі маторны завод, «Гомсельмаш», АМКОДАР, БАТЭ, БМЗ.

Паводле дакумента, органы пракуратуры выявілі парушэнні прыкладна на 30 прадпрыемствах галіны.

Простымі словамі, гаворка ідзе пра грошы за ўжо пастаўленую прадукцыю, якія прадпрыемствы не атрымалі своечасова. Пры гэтым асобныя прадпрыемствы працягвалі пастаўляць прадукцыю контрагентам, якія ўжо мелі пратэрмінаваныя даўгі. Цяпер заводам загадана браць перадаплату.

Нявернутая запазычанасць — гэта страчаныя сродкі на мадэрнізацыю, заробкі работнікаў і будучыню беларускіх прадпрыемстваў.

Main carousel image