Ужо год Аліса Рыжычэнка займае пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах. Што ўдалося зрабіць за гэты час?
2026-09-13
🔹 Распрацавана стратэгія эканамічнай трансфармацыі Беларусі на бліжэйшыя 10 гадоў. Яна заснаваная на эканоміцы ведаў і інвестыцыях у чалавечы капітал праз развіццё тэхналогій, адукацыі і навукі, неабходных для канкурэнтаздольнасці Беларусі.
🔹 Падрыхтавана канцэпцыя рэформы дзяржаўнага сектара. У яе межах запушчана платформа BELSOE, якая аналізуе фінансавы стан дзяржаўных прадпрыемстваў і дае рэкамендацыі, што рабіць з кожным з іх: рэструктурызаваць, ліквідаваць або прыватызаваць. Канцэпцыя таксама прадугледжвае сацыяльную абарону людзей падчас рэформаў.
🔹 Запушчана бясплатная школа Aria AI School для беларускіх жанчын. Яна дапамагае атрымаць тэхналагічныя веды, асвоіць працу са штучным інтэлектам, вывучаць англійскую мову, развіваць асабісты брэнд і шукаць працу ў міжнародных кампаніях. Галоўная мэта школы — спрыяць фінансавай незалежнасці беларускіх жанчын як у краіне, так і за яе межамі.
🔹 У межах праекта Belarus Democracy Tokens каманда працуе над сістэмай самафінансавання дэмакратычных сіл Беларусі, каб спрыяць іх устойлівасці.
Пра вынікі года Аліса Рыжычэнка распавядае ў відэа.



