Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Школы ператвараюцца ва ўстановы турэмнага тыпу — Андрэй Лаўрухін пра дагляды навучэнцаў

2026-09-04

Намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Андрэй Лаўрухін пракаментаваў планы ўладаў праводзіць дагляды навучэнцаў у беларускіх школах. Ён звярнуў увагу, што праблема значна шырэйшая за самі дагляды і звязаная з мілітарызацыяй адукацыі, узмацненнем кантролю і ператварэннем школы ў закрытую прастору.

🤝Паводле Андрэя Лаўрухіна, улады самі спрыяюць росту агрэсіі: дзяцей вучаць абыходзіцца са зброяй, уцягваюць у ваенную падрыхтоўку і ідэалагічныя мерапрыемствы, а затым спрабуюць змагацца з наступствамі праз яшчэ большы кантроль.

🤝У кантэксце практыкі даглядаў навучэнцаў Лаўрухін звярнуў увагу на яшчэ адну праблему — закрытасць школ. Бацькам усё складаней трапіць ва ўстановы адукацыі, а магчымасці саміх дзяцей свабодна пакідаць іх абмяжоўваюцца. У выніку замест камфортнай і бяспечнай прасторы школа ўсё больш набывае рысы рэжымнай установы.

🤝Таксама Андрэй Лаўрухін паставіў пад пытанне прававую абгрунтаванасць даглядаў: застаецца незразумелым, на якіх прававых падставах яны будуць праводзіцца, якой будзе працэдура і наколькі яна адпавядае правам навучэнцаў.

На яго думку, узмацненне кантролю можа не толькі не вырашыць праблему бяспекі, але і дадаткова пагоршыць атмасферу ў школах.

«Галоўная пагроза не ў гэтым, а ў нагнятанні і атмасферы агрэсіі, якая звязаная з ваеннай падрыхтоўкай, з ідэалагічным нагнятаннем, з агульным павышэннем узроўню гэтай агрэсіі і з ператварэннем школы ва ўстанову турэмнага тыпу».

Main carousel image