Павел Латушка перадаў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць агрэсіі супраць Украіны
2026-08-28
Па выніках дасягнутых дамоўленасцей падчас рабочай паездкі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у маі 2026 года, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў прапановы з абгрунтаваннем увядзенне санкцый супраць шэрагу беларускіх кампаній, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.
Прапановы былі накіраваны саветніку-упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Власюку, а таксама Міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу. Аналагічныя прапановы былі накіраваны спецпрадстаўніку Еўрапейскага саюза па санкцыях Дэвіду О’Салівану.
Перададзены спіс уключае 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць кампаненты для ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і спрыяюць працягу агрэсіі супраць Украіны. Накіраванне гэтых матэрыялаў стала прамым развіццём дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у траўні 2026 года.
Гэтыя прапановы маюць на мэце гарманізацыю санкцыйных спісаў Украіны, Еўрасаюза і іх партнёраў, каб пазбавіць прадпрыемствы рэжыму Лукашэнкі магчымасці забяспечваць расійскую ваенную машыну.
У ходзе сустрэчы ў Кіеве з Уладзіславам Власюком былі перададзены канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.



