Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Дапаможам дзецям палітвязняў сабрацца ў школу

2026-08-26

Неўзабаве пачынаецца новы навучальны год. Для сем’яў беларускіх палітвязняў падрыхтоўка дзяцей да школы становіцца дадатковым фінансавым выпрабаваннем.

Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы заклікае падтрымаць збор BYSOL для дзяцей беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі або былі вымушаныя выехаць за яе межы.

Дапамога ў памеры 100 еўра на адно дзіця дазволіць пакрыць базавыя патрэбы — набыць школьныя прылады і хаця б частку неабходнага адзення.

«Падтрымка палітвязняў, іх вызваленне і рэабілітацыя, а таксама дапамога іх сем’ям — адзін з галоўных прыярытэтаў нашай працы. Мы ўжо не першы год падтрымліваем гэтую ініцыятыву нашай партнёрскай арганізацыі BYSOL і іншыя гуманітарныя ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу палітвязням і іх сем’ям.

Заклікаю кожнага і кожную далучыцца да гэтага збору і дапамагчы дзецям палітвязняў сабрацца ў школу і атрымаць усё самае неабходнае», — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.

🔗 Падтрымаць збор па спасылцы.

❗️Калі ў вас ёсць магчымасць, далучайцеся да збору або дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю пра яго.

Main carousel image