Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Мы падтрымліваем Украіну, мы верым у перамогу Украіны і будзем заўсёды на вашым баку

2026-08-24

«Расійская агрэсія супраць Украіны паказвае нам, як разбурэнне суверэнітэту адной з нашых краін непазбежна стварае пагрозу для іншай. Таму вельмі важна, каб мы, беларусы і ўкріанцы, былі разам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас урачыстага святкавання Дня Незалежнасці Украіны ў Варшаве.

«Дазвольце мне сёння тут, у цэнтры Варшавы, ад імя дэмакратычных сіл Беларусі, ад усіх беларусаў і беларусак, якія стаяць на баку Украіны, павіншаваць Украіну з Днём Незалежнасці, усіх украінцаў і украінак, і выказаць словы вялікай павагі і прыкланення перад гераічным подзвігам украінскага народа, які змагаецца за незалежнасць і свабоду — але не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду для ўсёй Еўропы.

108 гадоў таму назад Украінская Народная Рэспубліка першая вітала абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. А з розніцай усяго ў адзін дзень у жніўні 1991 году нашыя краіны дэ юрэ абвесцілі незалежнасць, калі расійска-савецкае панаванне над нашымі землямі, нашымі краінамі нарэшце скончылася.

Але ж гэтая агрэсіўная ўсходняя імперыя спрабуе аднавіць сябе зноў, хоча панаваць над нашымі народамі, зноў Расія з’яўляецца нашай агульнай пагрозай.

Расійскі хаўруснік Лукашэнка здраздзіў беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці, здрадзіў беларускай незалежнасці, і гэтая здрада дазволіла Расіі выкарыстаць Беларусь для нападу на Украіну. Але за гэтае злачынства агрэсіі Лукашэнка павінен панесці адказнасць і мы, дэмакратычныя сілы Беларусі прыкладаем дзеля гэтага ўсе нашыя намаганні. Лукашэнка павінен панесці адказнасць і за незаконны вываз тысяч украінскіх дзетак на тэрыторыю Беларусі і іх індактрынацыю ў інтарэсах “рускага свету”.

Сёння я хацеў бы схіліць галаву перад украінскім народам, яго ваярамі і ўсімі, хто змагаецца за незалежнасць Украіны. І хацеў бы схіліць галаву перад ваярамі Палка Каліноўскага і ваярамі беларусамі ў іншых падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны, якія ваююць за свабоду Украіны і Беларусі, аддаючы шанаванне ўкраінцам і беларусам, якія загінулі, змагаючыся за свабоду.

Большасць беларускага грамадства на баку Украіны. Сёння ў беларускіх канцлагерах Лукашэнка катуе палітзняволеных, якія пратэставалі супраць вайны, рэйкавых партызан, якія спынялі расійскія цягнікі; тых, хто далучыўся да ініцыятывы «Беларускі Гаюн» па перадачы інфармацыі аб ваенных планах Расіі і дыктатара Лукашэнкі.

Віншуючы Украіну, я яшчэ раз хачу падкрэсліць — мы разам. Мы падтрымліваем Украіну, мы верым у перамогу Украіны і будзем заўсёды на вашым баку».

Main carousel image