Чаму дыктатары так не любяць ЛГБТК+ людзей?
2026-08-11
Пераслед уразлівых груп у аўтарытарных рэжымах — гэта не толькі пытанне ідэалогіі ці асабістых перакананняў. Часта за ім стаяць цалкам канкрэтныя палітычныя задачы.
Навошта дыктатарам ствараць вобраз «ворага»? Як страх і прадузятасць дапамагаюць падзяляць грамадства і ўмацоўваць кантроль? І чаму мішэнню для гэтага часта становяцца менавіта ЛГБТК+ людзі?
Пра гэта разважае выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.
Гэтым відэа мы распачынаем серыю адукацыйных і асветніцкіх матэрыялаў пра гендар і сексуальнасць — простай мовай пра складаныя тэмы, якія датычацца правоў чалавека, роўнасці і грамадства.



