Памяці Аляксандра Мілінкевіча
2026-08-11
Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч, адна з найбольш значных постацяў беларускага дэмакратычнага руху, палітык і грамадскі дзеяч, які многія гады прысвяціў барацьбе за свабодную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь.
У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі той вясны і Плошча Каліноўскага сталі важнай старонкай найноўшай гісторыі Беларусі, а сам Мілінкевіч — адным з найбольш пазнавальных прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху ў краіне і за яе межамі.
Да апошніх гадоў ён заставаўся актыўным удзельнікам грамадскага жыцця, дзяліўся сваім досведам і падтрымліваў тых, хто працягвае працу дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Памяць пра Аляксандра Мілінкевіча і яго ўнёсак у беларускі дэмакратычны рух застануцца часткай нашай гісторыі.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з цяжкай стратай.









