Ужо ў гэтую пятніцу: спецыяльнае мерапрыемства пра адказнасць рэжыму за акт агрэсіі
2026-08-06
Нагадваем, што ўжо ў гэтую пятніцу, 7 жніўня, у межах Канферэнцыі «Новая Беларусь» адбудзецца спецыяльнае мерапрыемства «Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці», якое арганізавана Народным антыкрызісным ўпраўленнем і Прадстаўніцтвам Кабінета па транзіце ўлады. Запрашаем вас прыняць удзел.
У ходзе спецыяльнага мерапрыемства будуць прадстаўлены і абмеркаваны доказы і факталагічныя звесткі, сабраныя да цяперашняга часу, адносна ролі Беларусі ў забеспячэнні і садзейнічанні агрэсіі Расіі супраць Украіны, а менавіта:
— Катэгорыі задакументаваных форм удзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі, у тым ліку ключавыя лічбы такога ўдзелу;
— Храналогія падзей, якая ілюструе, як «вучэнні» сталі ўварваннем;
— Практычная важнасць дакументавання для наступнага працэсу прыцягнення да адказнасці;
— Прававыя аспекты і кваліфікацыя форм удзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі;
— Канкрэтныя крокі і вынікі, якія ўжо былі дасягнуты беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў кірунку прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Дата і час: 7 жніўня 2026, 12:00.
Месца: Hotel Gromada Centrum Pl. Powstańców Warszawy 2, 00-030 Warsaw.
Арганізатары: Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады.
Спасылка для рэгістрацыі ўдзельнікаў: ТУТ
Спасылка для акрэдытацыі СМІ: ТУТ



