Штучны інтэлект для рэформы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Як гэта працуе на практыцы?
2026-07-24
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка запрашае на сайд-івэнт, дзе ўпершыню будзе прадстаўленая новая платформа, якая з дапамогай штучнага інтэлекту:
▪️ аналізуе фінансавы стан беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў;
▪️ дапамагае выяўляць іх асноўныя эканамічныя праблемы;
▪️ прапануе магчымыя сцэнары іх трансфармацыі ў межах будучай рэформы дзяржаўнага сектара.
Гэта не канцэпцыя і не тэорыя, а рэальны інструмент, які ўжо сёння можа выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы будучай рэформы дзяржаўнага сектара Беларусі.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія «Штучны інтэлект: алгарытм свабоды ці лічбавы аўтарытарызм?», падчас якой эксперты абмяркуюць магчымасці ШІ для дэмакратыі, бяспеку даных і рызыкі выкарыстання новых тэхналогій.
📍 Калі: 7 жніўня 2026 года
📍 Дзе: Канферэнцыя «Новая Беларусь», Варшава
👉 Зарэгістравацца можна па спасылцы: ТУТ
*Уваход будзе адкрыты для ўсіх, аднак пры вялікай колькасці ахвочых перавага будзе аддавацца зарэгістраваным удзельнік*цам.



