Памяці Святланы Курс
2026-07-20
Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неверагодных глыбіні і маштабу, носьбіт прыгожай у сваёй кантраверсійнасці беларускасці, абсалютны маральны аўтарытэт для беларускай інтэлігенцыі.
Балюча, што хвароба забрала жыццё ў той, хто ўмела так яго любіць і радавалася нават дробным момантам — і тым, што здарыліся, і тым, што толькі павінныя былі адбыцца.
Святлана давала рады надаць ўсяму беларускаму амаль сакральнае значэнне і прымусіць навакольных ганарыцца і сваёй нацыянальнасцю, і сваёй гісторыяй, і сваім характарам. Пры гэтым яна транслявала збалансаваныя натуральную любоў да навакольных і асцярожнасць там, дзе гэта з’яўляецца пытаннем выжывання і нашага развіцця.
Святлана — гэта чалавек, кніг і інтэрв’ю якой ніколі не будзе дастаткова, а яе ўнёсак у беларускую культуру і ў тое, каб беларусы не гублялі аптымізму, складана пераацаніць. Аптымізм — гэта тое, чым мы ёй абавязаныя.
Аб’яднаны пераходны кабінет выказвае спачуванні сям’і і блізкім спадарыні Святланы.







