Санкцыі нельга здымаць, пакуль у Беларусі не адбудзецца круглы стол і сапраўдныя палітычныя змены
2026-07-09
«Калійныя ўгнаенні — фінансавая аснова рэжыму. Мы лічым, што санкцыі нельга здымаць, пакуль у Беларусі не адбудзецца круглы стол і сапраўдныя палітычныя змены», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў каментары для аднаго з найбуйнейшых польскіх выданняў «Rzeczpospolita».
У артыкуле, прысвечаным адносінам Літвы з рэжымам Лукашэнкі пасля змены ўрада ў Літве, а таксама ролі адміністрацыі прэзідэнта Трампа ў развіцці гэтых адносін, Павел Латушка адзначыў, што падчас нядаўняй паездкі ў Літву ўсе літоўскія суразмоўцы запэўнівалі, што згоды на нармалізацыю стасункаў з рэжымам Лукашэнкі не будзе. Хоць ад некаторых дыпламатаў чуў, што на Літву аказваецца ціск з мэтай зняцця санкцый на транзіт праз яе тэрыторыю.
«Для нас гэта было б балюча. Рэпрэсіі ўсё яшчэ трываюць, Лукашэнка ў адзін дзень выпускае некалькі дзясяткаў палітвязняў, а на наступны — іншых саджае ў турму. Гэта такая карусель», — адзначыў Павел Латушка.
Пры гэтым, як падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, Літва сама з пункту гледжання агульнаеўрапейскай пазіцыі не можа зняць найважнейшыя санкцыі, бо тыя, што тычацца экспарту і транспартавання калійных угнаенняў з Беларусі, увёў увесь Еўрасаюз.
Поўны артыкул «Rzeczpospolita» з каментаром Паўла Латушкі: https://www.rp.pl/polityka/art44768401-nowy-premier-litwy-trzecie-podejscie-socjaldemokratow-bedzie-problem-z-bialorusia-i-trumpem



