Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі і ўпершыню за доўгі час уключыла Беларусь у выніковую Гаагскую дэкларацыю
2026-07-09
Галоўнае:
1️⃣ У дэкларацыі адзначана вызваленне часткі палітвязняў, але падкрэслена неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення новых рэпрэсій.
2️⃣ ПА АБСЕ заклікала Беларусь спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і пераслед журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і моладзі.
3️⃣ У асобнай рэзалюцыі рэжым Лукашэнкі названы крыніцай пагрозы рэгіянальнай бяспецы, а таксама асуджаныя гібрыдныя атакі, транснацыянальныя рэпрэсіі і выкарыстанне міграцыі як інструмента палітычнага ціску.
4️⃣ Парламентарыі падтрымалі далейшае захаванне і ўзмацненне санкцый, пакуль у Беларусі не спыняцца рэпрэсіі і падтрымка расійскай вайны.
5️⃣ ПА АБСЕ вітала пачатак расследавання Міжнароднага крымінальнага суда ў дачыненні да Лукашэнкі.
6️⃣ Дзяржавы АБСЕ заклікалі распрацаваць канкрэтныя прававыя рашэнні для беларусаў у выгнанні, у тым ліку па дакументах, прававым статусе і доступе да асноўных правоў.
7️⃣ Асамблея таксама пацвердзіла падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і выступіла за пашырэнне супрацоўніцтва з імі, уключаючы іх далейшы ўдзел у працы ПА АБСЕ.



