Вадзім Кабанчук адказаў намесніку міністра замежных спраў Беларусі: рэтранслятары, якія выкарыстоўваліся супраць Украіны, ужо знішчаныя
2026-06-30
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук пракаментаваў заяву намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сакрэты пра магчымы адказ Беларусі ў выпадку перасячэння мяжы ўкраінскімі войскамі.«Калі мяжа будзе перасечаная без дазволу або, так бы мовіць, агрэсіўна, мы адкажам з выкарыстаннем усяго нашага патэнцыялу»,
— сказаў Сакрэта.
Кабанчук адзначыў, што беларускім уладам не варта размаўляць з Украінай мовай пагрозаў. Паводле яго слоў, Узброеныя Сілы Украіны сёння з'яўляюцца аднымі з найбольш баяздольных не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.
Кабанчук падкрэсліў, што ўкраінскі бок ужо даказаў: калі ён робіць падобныя заявы, за імі ідуць канкрэтныя дзеянні. У якасці прыкладу ён прывёў знішчэнне рэтранслятараў, якія выкарыстоўваліся для карэкціроўкі палётаў расійскіх беспілотнікаў.«Рэтранслятары былі знішчаныя ўкраінскімі дронамі. Іх фізічна больш не існуе»,
— заявіў Кабанчук.
На думку Кабанчука, абмен ударамі можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для Беларусі:«...можа быць закранута крытычная інфраструктура самой Беларусі, а пад пагрозай апынуцца жыцці нашых людзей, у тым ліку нашых хлопцаў, якія зараз нясуць службу ва Узброеных Сілах Беларусі».



