Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вадзім Кабанчук адказаў намесніку міністра замежных спраў Беларусі: рэтранслятары, якія выкарыстоўваліся супраць Украіны, ужо знішчаныя

2026-06-30

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук пракаментаваў заяву намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сакрэты пра магчымы адказ Беларусі ў выпадку перасячэння мяжы ўкраінскімі войскамі.

«Калі мяжа будзе перасечаная без дазволу або, так бы мовіць, агрэсіўна, мы адкажам з выкарыстаннем усяго нашага патэнцыялу»,
— сказаў Сакрэта.

Кабанчук адзначыў, што беларускім уладам не варта размаўляць з Украінай мовай пагрозаў. Паводле яго слоў, Узброеныя Сілы Украіны сёння з'яўляюцца аднымі з найбольш баяздольных не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Кабанчук падкрэсліў, што ўкраінскі бок ужо даказаў: калі ён робіць падобныя заявы, за імі ідуць канкрэтныя дзеянні. У якасці прыкладу ён прывёў знішчэнне рэтранслятараў, якія выкарыстоўваліся для карэкціроўкі палётаў расійскіх беспілотнікаў.
«Рэтранслятары былі знішчаныя ўкраінскімі дронамі. Іх фізічна больш не існуе»,
— заявіў Кабанчук.

На думку Кабанчука, абмен ударамі можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для Беларусі:
«...можа быць закранута крытычная інфраструктура самой Беларусі, а пад пагрозай апынуцца жыцці нашых людзей, у тым ліку нашых хлопцаў, якія зараз нясуць службу ва Узброеных Сілах Беларусі».

Main carousel image