У Кіеве адбылася міжнародная дыскусія, прысвечаная ролі Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і рызыкам далейшага ўцягвання нашай краіны ў вайну
2026-06-26
У ёй узялі ўдзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.
У сваіх выступленнях яны звярнулі ўвагу на тое, чаму ўступленне Беларусі ў вайну не з'яўляецца непазбежным, што сёння стрымлівае рэжым ад новага этапу эскалацыі і чаму выразная пазіцыя беларускага грамадства застаецца адным з ключавых фактараў бяспекі.
Сабралі галоўныя думкі — у картках.











