Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У Гайнаўскім ліцэі ўручылі прэмію лепшаму настаўніку беларускай мовы, заснаваную Паўлам Латушкам

2026-06-26

Сёння падчас урачыстасці, прысвечанай заканчэнню 2025/2026 навучальнага года ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, была ўручана грашовая прэмія, заснаваная з уласных сродкаў намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегатам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам, для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Дадзеная прэмія была ўручана Яну Карчэўскаму — настаўніку беларускай мовы. Спадар Карчэўскі з’яўляецца арганізатарам Конкурсу беларускай гавэнды, ужо шмат гадоў з поспехам рыхтуе вучняў да Агульнапольскай алімпіяды беларускай мовы, а таксама выступае ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў, накіраваных на падтрымку і развіццё мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці, з’яўляецца метадыстам по выкладанні беларускай мовы пры Цэнтры адукацыі настаўнікаў у Беластоку.

«Ваша адданасць справе, высокі прафесіяналізм і здольнасць заражаць вучняў любоўю да роднага слова выклікаюць шчырае захапленне. Нізкі вам паклон за вашу ахвярную працу і за тое, што вы выхоўваеце сапраўды годнае, свядомае і таленавітае пакаленне беларусаў», — адзначыў у прывітальным лісце Павел Латушка.

Павел Латушка ў сваім лісце звярнуўся да вучняў і выпускнікоў гайнаўскага ліцэя:

«Віншую ўсіх ліцэістаў з афіцыйным заканчэннем заняткаў, а выпускнікам жадаю поспехаў і паступлення ў найлепшыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы ды іншых еўрапейскіх краін. Вы можаце шчыра ганарыцца тым, што навучаліся ў aдным з найлепшых ліцэяў Польшчы, і тым, што не адмовіліся ад сваіх каранёў, разумеючы важнасць захавання спадчыны продкаў для будучых пакаленняў».

Павел Латушка пацвердзіў, што ўсталёўвае дадзеную грашовую прэмію на штогадовай аснове, каб і надалей падтрымліваць найлепшых настаўнікаў ліцэя.

Павел Латушка адзначыў, што ўжо на працягу 30 гадоў на пасадах консула Беларусі ў Беластоку, пасла Беларусі ў Польшчы, міністра культуры, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА, а сёння як беларускі палітык падтрымлівае і дапамагае ў дзейнасці II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Таксама па ініцыятыве Паўла Латушкі была заснавана грашовая ўзнагарода для пераможцаў Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня».

Main carousel image