23 чэрвеня ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Савета Еўропы
2026-06-24
Пад час сустрэчы прадстаўнікі палітычных істытутаў і грамадзкай супольнасьці Беларусі грунтоўна абмеркавалі мадальнасці далейшай супрацы і асобных праектаў па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека з супрацоўнікамі усіх галоўных структур Савета Еўропы - Парламенцкай асамблеі, Камітэта Міністраў, Кангрэса рэгіянальных і мясцовых уладаў, Сакратарыята.
Асабліва была адзначана эфектыўная праца дэлегацый Каардынацыйнай рады Беларусі ў ПА і Кангрэсе СЕ, а таксама ўпэўненасць, што гэтая супрацоўніцтва працягнецца і з новым складам КР.
Ва ўмовах, калі СЕ цалкам спыніў кантакты з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі, узаемадзеянне з беларускім народам працягваецца і ўзмацняецца ў мэтай вярнуць нашу краіну ў дэмакратычную сям'ю еўрапейскіх народаў.



