Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ацаніла стан беларускай эканомікі як пачатак стагнацыі

2026-06-23

Паводле апошняга прагнозу Сусветнага банка, рост ВУП Беларусі складзе толькі 1,1% у 2026 годзе, 0,8% у 2027-м і 0,7% у 2028-м. Пры гэтым урад заяўляе пра намер павялічыць ВУП на 16% за наступную пяцігодку.

Паводле слоў Алісы Рыжычэнкі, адной з галоўных праблем застаецца крытычная залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Гэта датычыцца не толькі ВПК, але і грамадзянскага экспарту, аб’ёмы якога наўпрост залежаць ад попыту на расійскім рынку.

Запаволенне расійскай эканомікі ўжо адбіваецца на Беларусі. Прамысловая вытворчасць дэманструе спад больш чым на 3%.

Падчас падрыхтоўкі праекта рэформаў дзяржаўнага сектара каманда Алісы Рыжычэнкі прааналізавала фінансавы стан каля 700 беларускіх прадпрыемстваў. Вынікі аказаліся трывожнымі: амаль 90% з іх з’яўляюцца стратнымі.

Асабліва складаная сітуацыя назіраецца ў Віцебскай вобласці, дзе, паводле ацэнкі эксперткі, практычна ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць са стратамі.

«Кожны год гэтыя прадпрыемствы патрабуюць усё больш сродкаў з бюджэту. Замест інвестыцый у навуку, тэхналогіі і сацыяльную падтрымку дзяржава вымушаная накіроўваць грошы на падтрымку стратных вытворчасцяў»,
— адзначае Аліса Рыжычэнка.

Main carousel image