Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Да Дня памяці ахвяр Другой сусветнай вайны прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі звярнуўся да тэмы гістарычнай памяці, ролі Беларусі ў падзеях вайны і значэння простага, але важнага пасылу, які аб’ядноўвае мільёны беларусаў: «Ніколі зноў».

2026-06-22

Публікуем яго разважанні пра цану міру і пра тое, чаму памяць пра мінулае застаецца асабліва важнай сёння👇

Другая сусветная вайна пачалася насамрэч не 22 чэрвеня, а 1 верасня 1939 года, пра гэта часта схільныя забывацца ў Беларусі. Мы дасюль знаходзімся ў палоне савецкага міфу пра «вераломны напад нацысцкай Германіі» 22 чэрвеня, хаця гэтаму папярэднічала доўгая гісторыя разгортвання канфлікту:

🤩ад першаснага маштабнага ваеннага супрацоўніцтва СССР з нацысцкай Германіяй,
🤩потым саюзнага нападу на Польшчу,
🤩сумеснага параду фашыстаў і чырвонай арміі ў Берасці
🤩да паступовага разрыву стасункаў і, нарэшце, вайны.

Беларусы сталіся закладнікамі гэтых гістарычных падзей і бязвіннымі ахвярамі вайны. Гэта ўсё сумныя старонкі нашай гісторыі, пра якія мы мусім помніць.

Гэтыя падзеі надзвычай моцна адгукаюцца ў нашых думках і сэрцах сёння, калі Беларусь зноў рызыкуе стаць арэнай вайны. Інструменталізуючы гістарычную памяць і зводзячы перамогу ў Другой сусветнай вайне да позвігу выключна савецкага народа, аўтарытарныя рэжымы Расіі і Беларусі дайшлі да сітуацыі, калі цяпер самі апынуліся ў ролі захопнікаў-акупантаў і іх хаўруснікаў. Ад рашэнняў цяперашніх беларускіх уладаў можа залежыць і тое, ці будзе ў вайну ўцягнутая тэрыторыя Беларусі і яе грамадзяне наўпрост.

У гадавіну сумных падзей чэрвеня 1941 года хочацца нагадаць пра цану міру і пра тое, што для мільёнаў беларусаў на доўгія гады застаецца адзін нязменны нацыянальны кансэнсус: «Ніколі зноў!», «Нам не трэба вайны».

Кепская палітыка вядзе да кепскіх рашэнняў і войнаў, амбіцыі палітыкаў маюць вялікую цану для простых людзей. Усім разам нам трэба клапаціцца пра ўласную зямлю і народ, не дапускаючы паўтарэння памылак мінулага.

Main carousel image