Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Круглы стол як выхад з крызісу бяспекі.

2026-06-21

Незалежнасць і няўдзел у вайне — гэта нацыянальны кансэнсус, які аб'ядноўвае ўсё беларускае грамадства, незалежна ад палітычных перакананняў па іншых пытаннях.
Ва ўмовах, калі падтрымка рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі супраць Украіны стварыла для нашай краіны найбольшую пагрозу ваеннай эскалацыі з лютага 2022 года, а залежны ад Расіі рэжым няздольны самастойна праявіць суб'ектнасць і палітычную волю, каб не дапусціць найгоршага сцэнарыя, зрабіць гэта магчыма і неабходна праз платформу нацыянальнай згоды ў фармаце Круглага стала паміж функцыянальнай уладай і дэмакратычнымі сіламі.

Ваенны нейтралітэт, бяспека і незалежнасць Беларусі — гэта гатовы падмурак для дадзенай платформы. Сёння неабходнасць у яе запуску і аператыўным пачатку перагаворнага працэсу — гэта пытанне выжывання дзяржавы.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лідар найбуйнейшай фракцыі ў Каардынацыйнай радзе 4-га склікання

Main carousel image