Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Беларусь мае сяброў і адданых ёй людзей па ўсім свеце

2026-06-11

У гэтыя дні былі ўручаныя дзве ўзнагароды людзям, якія на працягу многіх гадоў даследуюць, захоўваюць і папулярызуюць беларускую гісторыю, культуру і мову.

У Варшаве медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымаў нямецкі гісторык Фелікс Акерман. Даследчык, які валодае беларускай мовай, шмат гадоў займаецца беларускай тэматыкай, працаваў у ЕГУ і выдаў шэраг кніг пра Беларусь на беларускай і нямецкай мовах. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі падтрымку беларускіх акадэмічных праектаў у Германіі і магчымасці яе пашырэння.

У Празе медаль Францыска Скарыны быў уручаны беларускаму даследчыку, перакладчыку і выдаўцу Сяргею Шупу. Зараз ён праходзіць рэабілітацыю пасля планавай аперацыі, таму Святлана Ціханоўская разам з дарадцамі наведала яго падчас афіцыйнага візіту ў Чэхію і ўручыла ўзнагароду асабіста.

Часам узнагароды ўручаюць на афіцыйных цырымоніях. А часам — у бальнічнай палаце.
Але сэнс застаецца нязменным: падзякаваць людзям, якія сваёй працай на працягу многіх гадоў дапамагаюць захоўваць і развіваць беларускую культуру, навуку і нацыянальную памяць.

Main carousel image