Пазіцыя Эстоніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай
2026-06-10
Пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе і ў Спецыяльным трыбунале па злачынстве агрэсіі супраць Украіны і вынікі выбараў у Каардынацыйную раду Беларусі былі прадметам абмеркавання намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана са Спецыяльнай прадстаўніцай МЗС Эстоніі па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Кармен Лаўс.
У ходзе сустрэчы абгаворваліся пытанні далейшага ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі.
Кармен Лаўс была прадстаўлена інфармацыя аб перспектывах развіцця адносін дэмакратычных сіл Беларусі з Украінай.
Таксама падчас сустрэчы з прадстаўніцай МЗС Эстоніі абмяркоўваліся пазіцыя Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі і важнасць дабівацца ад рэжыму сістэмных, а не касметычных заменаў ва ўнутранай рэпрэсіўнай палітыцы з выкарыстаннем інструмента круглага стала.
Акрамя таго, бакі закранулі тэму падтрымкі Эстоніяй працы Міжнароднага гуманітарнага фонду і перспектывы вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
Павел Латушка падзякаваў Кармен Лаўс за паслядоўную пазіцыю Эстоніі па падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.
Прадстаўніца МЗС Эстоніі адзначыла, што пазіцыя Эстоніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай, паколькі рэжым не мяняе сваёй унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі.



