Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Беларусь мае сяброў па ўсім свеце

2026-06-05

Навукоўцы, палітыкі, грамадскія дзеячы, творцы і актывісты, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць беларусаў, дапамагаюць палітвязням, прасоўваюць беларускую культуру і адстойваюць дэмакратычныя перамены на міжнароднай арэне.

Падчас працоўнай паездкі ў Лондан 2–4 чэрвеня Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» пяцярых замежных сяброў Беларусі за іх унёсак у развіццё дэмакратыі, падтрымку беларусаў і прасоўванне беларускай культуры ў свеце.

🔹 Алан Флаўэрз (Alan Flowers) — брытанскі навуковец і грамадскі дзеяч, які шмат гадоў займаецца тэмамі Чарнобыля, правоў чалавека і падтрымкі беларускай культуры.

🔹 Цзывай Со (Tszwai So) — брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекта знакамітай беларускай царквы ў Лондане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў свеце.

🔹 Аляксандр Петухоў — грамадзянскі актывіст і грамадскі дзеяч беларускай супольнасці ў Шатландыі, каардынатар гуманітарных збораў для палітвязняў, уцекачоў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

🔹 Поль Галль (Paul Galles) — люксембургскі палітык, тэолаг і грамадскі дзеяч, кіраўнік парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», адной з найбольш актыўных у рамках Міжпарламенцкага альянсу.

🔹 Аляксей Ганчарэнка (Олексій Гончаренко) — украінскі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, член украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ і адзін з ініцыятараў стварэння ў Вярхоўнай Радзе Украіны групы «За дэмакратычную Беларусь».

Main carousel image