"У Дзень абароны дзяцей важна памятаць не толькі пра тых, хто сёння абараняе свабоду, але і пра іх сем’і". (с)
2026-06-01
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Анастасія Махамет — пра дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.
Каментар цалкам👇
За апошнія гады я бачыла шмат розных гісторый. Дзяцей, якія месяцамі чакаюць навін ад бацькі з фронту. Дзяцей, чые бацькі знаходзяцца ў палоне або лічацца зніклымі без вестак. Дзяцей, якія страцілі бацькоў праз гэтую вайну.
У Дзень абароны дзяцей хочацца сказаць простую рэч: гэтыя дзеці не павінны заставацца нябачнымі.
Калі мы гаворым пра падтрымку добраахвотнікаў, мы павінны памятаць і пра іх сем’і. Пра дзяцей, якія разам з дарослымі нясуць цяжар гэтай вайны, хоць ніколі яе не выбіралі.
Для мяне абарона дзяцей добраахвотнікаў — гэта не асобная сацыяльная задача, а частка нашай адказнасці перад людзьмі, якія сёння абараняюць Украіну і свабоду ўсёй Еўропы.



