Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі «Гонар і Годнасць», Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».

2026-05-31

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука.

Кабінет пастанавіў:

1. узнагародзіць медалямі «Гонар і годнасць» беларускіх дабраваахвотнікаў ва Ўкраіне і валанцёраў групы забеспячэння.

✨ «Немца» — удзельніка баявых дзеяньяў на Запарожскім і Харкаўскім кірунку.

✨ «Шміта» — удзельніка баявых дзеяньняў на Харкаўскам, Запарожскам і іншых кірунках, камандзіра адзяленьня.

✨ «Бланша» — удзельніка баявых дзеянняў на Запарожскім кірунку ў якасці пілота FPV-дронаў.

✨ «Соню» — камандзір групы роты пяхоты Палка Каліноўскага (да 2026), ваяра-дабраахвотніка. Удзельніка баявых дзеянняў на Данецкім, Харкаўскім, Запарожскім кірунках, мае раненне.

✨ «Север» — кіраўнічку медычнай службы ПКК, ветэранку, якая удзельнічала разам са сваім падраздзяленнем у баявых дзеяннях на Мікалаеўскім, Запарожскім, Харкаўскім кірунках.

✨ «Лесніка» — ваяра Палка Каліноўскага, камандзіра аддзялення тэхнічнага забеспячэння, ветэрана, які прымаў удзел у баявых дзеяннях на Харкаўскім кірунку.

✨ «Марціна» — супрацоўніка службы псіхалагічнай падтрымкі ў Палку Каліноўскага, які доўгі час забяспечваў маральна-псіхалагічны стан калектыву, ветэрана.

✨ «Аксона» — ваяра Палка Каліноўскага, ветэрана. Аднаго з заснавальнікаў Геральдычнай рады «Пагоня» і ЧВК-«Беларуская вызвольная армія».

✨ «Гамлета» — валанцера, які аказвае дапамогу беларускім дабраахвотніцкім падраздзяленням, якія змагаюцца ва Ўкраіне.

✨ «Кіпіша» — валанцера, які аказвае дапамогу беларускім дабраахвотніцкім падраздзяленням, якія змагаюцца ва Ўкраіне.

✨ Дзяніса Герасімчыка — валанцёра Палка Каліноўскага, фундатара, грамадскага дзеяча.

2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:

✨ Маргарыту Ляўчук — беларускую оперную спявачку, лаўрэатку міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты.

3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

✨ Вадзіма Галайчука — украінскага юрыста і адваката, Народнага дэпутата, аднаго з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».

✨ Ігара Гузя — украінскага палітыка, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8-га і 9-га скліканняў, аднаго з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

✨ Юрыя Барабаша — доктара юрыдычных навук і прафесара, абаронцу дэмакратычных каштоўнасцей у рэгіёне, суддзю Канстытуцыйнага суда Украіны.

✨ Вячаслава Лявіцкага — украінскага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцу.

✨ Сяргея Прылуцкага — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, добраахвотніка УСУ.

✨ Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.

✨ Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які распавядаў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.

✨ Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.

✨ Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — ўкраінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.

✨ Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.

✨ Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

 Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Ордзе, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе, якія былі ўзнагароджаныя пастановай АПК №26 ад 21.03.2026.

@CabinetBelarus

Main carousel image